Віктар Данілаў: «Трэба, каб служыць у войску было крута!»

Войска незалежнай Беларусі павінна быць моцным і баяздольным. У «кінашэдэўры» ад БТ «Белы легіён чорных душаў» адна з галоўных роляў была адведзеная Віктару Данілаву, які апынуўся сярод фігурантаў «справы патрыётаў». Высокі, кароткастрыжаны хлопец з развітай мускулатурай, відаць, падаўся аўтарам «ідэальным баевіком»… Хто ж насамрэч Віктар Данілаў?Працягваючы серыю размоваў з фігурантамі «Справы патрыётаў», «Новы час» звяртаецца найперш да асабістых гісторыяў і светапогляду, мінаючы палітыку ды абставіны справы. Сённяшні суразмоўца Віктар Данілаў дзеліцца поглядамі на педагогіку, тэатр, падарожжы, а таксама разважае пра варыянты аптымізацыі беларускага войска.