«Мроя мая»: N.R.M. Піта Паўлава выступілі ў Мінску

Знакамiты рок-гурт працягвае ісці наперад. Сёлета журналicты асвятлялі звыш шасці канцэртаў Лявона Вольскага, як сольна, так і з «Крамбамбуляй». Але 20 кастрычніка мы завіталі ў прастору «Верх» на N. R. M.  — гурт, які з 2011 года існуе без Вольскага, але працягвае жыць. Як выглядае праект сёння, і ці можна назваць яго паўнавартасным гуртом, пiша «Новы Час». Пакуль «новы» N. R. M. выдаў толькі адну кружэлку пад назвай «Д. П. Б. Ч. » у 2013 годзе перад святкаваннем свайго дваццатага году існавання. Тады многія слухачы ўспрынялі альбом, як развітальны. Музычныя эксперты ўспрынялі яго даволі прахалодна.