«Беларусь - сакральнае месца»

Cем пытаньняў рэжысэру Юрыю Хашчавацкаму на 70-гадовы юбілей. 18 кастрычніка вядомаму беларускаму рэжысэру дакумэнтальнага кіно Юрыю Хашчавацкаму споўнілася 70 гадоў. «Радыё Свабода» задало 7 пытаньняў пра галоўнае. — Якое творчае дасягненьне вы лічыце самым галоўным у жыцьці? Хіба гэта ня фільм «Звычайны прэзыдэнт», які паглядзелі ўжо мільёны гледачоў па ўсім сьвеце?— Не, я ня думаю, што «Звычайны прэзыдэнт» — гэта маё самае крутое дасягненьне. І раней былі ўдалыя фільмы. У 92-м я зьняў «Рускае шчасьце» — фільм, які з прафэсійнага пункту гледжаньня быў вельмі ўдалы, моцны, я люблю яго больш за ўсё.