Спецназ Касцюшкі

Касцюшка скапіраваў амерыканскіх рэйнджэраў і стварыў новы від войскаў, правобраз снайпераў. З рэйнджэрамі літвін пазнаёміўся падчас вайны за незалежнасць ЗША. Стральцы цэльныя (Strzelcy celni) набіраліся з паляўнічых. Асабліва з курпяў - жыхароў лясістага польска-прускага памежжа. Наш зямляк асабіста напісаў інструкцыю іхнага навучання. Іх узбройвалі ў прускія і польскія вінтаваныя штуцэры большай дальнасці стральбы чым у расейскай пяхоты. Дзейнічалі яны, як егеры, у свабоднай фармацыі, у адрозненне ад пяхоты, якая атакавала сціслым шыхтом. Ужо ў вайне за канстытуцыю 1792 г.