Юры Жыгамонт пра радавод: Гэта карані, якія ты павінен берагчы

Знакаміты беларускі тэлевядоўца рассказаў у Полацку пра новую праграму, свой вобраз, габрэяў, містыку і дзяцінства. У пятніцу, 6 лістапада, у Полацку адбылася творчая сустрэча з адным з самых пазнавальных вядучых на Беларусі – акцёрам Юрыем Жыгамонтам, чый вобраз нястомнага «дылетанта» знаёмы многім амаль што з дзяцінства. Сустрэча прайшла ў рамках кампаніі Чырвонага Крыжа, прысвечанай прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў. Гэтая цяжкая тэма блізка знаёмая Юрыю Жыгамонту, бо сам ён нядаўна перажыў інфаркт. Актор здолеў перамагчы хваробу, не страціў прагі да жыцця, але стаў больш клапаціцца пра сваё здароў‘е і працаваць над сабой.