Хай будзе Пагоня!

11 фактаў, як нацыянальныя сымбалі сталі дзяржаўнымі. 19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет тады яшчэ БССР надаў бел-чырвона-беламу сьцягу і гербу «Пагоня» статус дзяржаўных сымбаляў. «Радыё Свабода» апублікавала 11 фактаў пра тое, як нацыянальныя сымбалі сталі дзяржаўнымі. 1. Адно зь першых публічных уздыманьняў сьцяга – мітынг па дарозе на Курапаты 30 красавіка 1988 года, калі міліцыя разагнала людзей, якія прыйшлі да Ўсходніх (тады – Маскоўскіх) могілак на Дзяды. Мітынг у полі на Дзяды 30 кастрычніка 1988 2. У 1990-91 дэпутаты БНФ імкнуліся ўсімі магчымымі спосабамі замацаваць у грамадзкай сьвядомасьці бел-чырвона-белы сьцяг як ня толькі нацыянальны, але і дзяржаўны сымбаль.