Сяргей Харэўскі: Памяць пра Каліноўскага на Замкавай гары – важны знак для беларусаў

Расейскія ўлады баяліся гераізацыі нашых паўстанцаў. У Беларусі падчас падаўлення паўстання 1863-1864 гадоў шляхту, якая прымала ўдзел у паўстанні са зброяй, судзілі ваенным судом. Хавалі пакараных смерцю паўстанцаў таемна, каб іх магілы не сталі месцам паломніцтва і не былі ўшанаваныя. Пра традыцыю таемнага пахавання паўстанцаў у інтэрвью racyja. com разважае Сяргей Харэўскі, мастацтвазнаўца:«Адно са знакавых месцаў нашай гісторыі – брацкая магіла пакараных смерцю паўстанцаў 1863 года нядаўна наноў была адкрыта на Замкавай гары ў Вільні. Дакладна вядома, што там пахаваныя Станіслаў Ішора – першы ксёндз і першы наогул з паўстанцаў, які быў пакараны смерцю на Лукішскім пляцы.