Прыхільнікаў Вайшнорыі запрашаюць адзначыць Дзень адзінства балтаў

Сёлета ў Беларусі Дзень адзінства балтаў адзначаць у больш чым 20 мясцінах. Аб гэтым сайту Сharter97. org паведамiў адзiн з арганiзатараў свята. Штогод Беларусь далучаецца да святкавання Дня адзінства балтаў. Гэты дзень прыпадае на восеньскае раўнадзенне, 22 верасня. Святкуюць, запальваючы вогнішчы па гарах і пагорках роўна ў адзін час, паміж 8-й і 9-й гадзінамі вечара. Дзень адзінства балтаў прызнаны дзяржаўным святам у Літве і Латвіі. Яго гістарычная падстава - калі абяднаныя войскі продкаў літоўцаў і латышоў разбілі крыжакоў у 1236-м. Без той перамогі Вялікаму Княству Літоўскаму было б цяжэй узняцца, кожная такая перамога давала час, каб сабраць сілы і арганізавацца.