Хто насамрэч пісаў «Мужыцкую праўду»?

Невядомая старонка з гісторыі паўстання 1863 году. Кастусь Каліноўскі насамрэч не быў асноўным аўтарам газеты «Мужыцкая праўда». Такую версію выказвае гарадзенскі краязнавец Сяргей Лушчык, які грунтоўна вывучае гісторыю Вялікай Бераставіцы. У выніку архіўнай і іншай працы гісторык прыйшоў да высновы, што насамрэч асноўным аўтарам легендарнай газеты-адозвы быў паплечнік Кастуся Каліноўскага Фелікс Ражанскі. «Радыё рацыя» апублікавала артыкул, у якім краязнавец даводзіць слушнасць сваёй версіі. Адзін з актыўных арганізатараў і удзельнікаў паўстання Фелікс Ражанскі пакінуў пазней такія ўспаміны: «У Гародню ў 1861 годзе прыехаў Канстанцін Каліноўскі, – паспяхова скончыўшы вучобу на прававеда, – з мэтай стварэння канспірацыйнага кола і палітычнай дзейнасці.