«Форэст Гамп» у беларускай агучцы пакажуць у кінатэатры «Масква»

22-24 верасня праект «Беларускія ўікенды» пры падтрымцы velcom і «Атлант Тэлекам» прэзентуе знакаміты фільм «Форэст Гамп» у беларускай агучцы. «Форэст Гамп» — добры, смешны і сумны фільм — самая паспяховая праца знакамітага рэжысёра Роберта Земекіса. Стужка атрымала 36 розных узнагарод, у тым ліку 6 статуэтак «Оскар». Гісторыя Форэста Гампа — гэта адначасова і гісторыя ўсяго амерыканскага грамадства другой паловы XX стагоддзя. У той жа час жыццё галоўнага героя, якое можна апісаць біблійнай фразай «будзьце як дзеці», адкрывае нам нечаканую праўду пра саміх сябе.