Жывая сіла

Беларуская мова бліскае, як стронга ў празрыста-хуткай рэчцы. Беларусы па-беларуску мала чытаюць. Зусім мала. Таму і здаецца ім родная мова беднай (як Лукашэнку, які чытае толькі Талстога і толькі Вайну і мір). Такой беднай, што хутка з голаду памрэ. . . Не памрэ. Яна неўміручая. У тэкстах сапраўдных пісьменнікаў яна проста бліскае, як стронга ў празрыста-хуткай рэчцы, сваёй жывой сілай. Вось некалькі сказаў з прозы Кузьмы Чорнага (раман «Сястра»):— Жыў слаўна, а як жылося?— Клопату ў мяне болей, як мяне самой. — Веснавая зямля была ціхая, як музыка.