![]()
Чаму расейскія вайскоўцы перасоўваюцца без апазнавальных знакаў. «Квятковский по зелёным человечкам» — так завецца файл ліста, які мне даслалі за подпісам начальніка віцебскага ўпраўленьня ўнутраных спраў І. В. Кубракова. Перад тым я зрабіў афіцыйны запыт на сайце Віцебскага аблвыканкаму па здымку, дзе ў віцебскім трамваі едуць маладыя людзі ў камуфляжы, трымаючы на плячы рэчы, падобныя да аўтаматаў Калашнікава. Хтосьці напісаў, што, магчыма, на здымку расейскія вайскоўцы, якія прыбылі на вучэньні «Захад-2017».