![]()
Беларускiх мытнiкаў зацiкавiла паштоўка з Пагоняй. Гадзіны часу і спазнення на цягнік каштавала Паўлу Антусевічу паштоўка з Пагоняй, знойдзеная мытнікамі ў асабістых рэчах пры пераходзе мяжы. Студэнт вяртаўся з летняй школы Руху «За Свабоду», якая праходзіла ў Польшчы, 21 ліпеня ў другой палове дня, паведамляе hrodna. life. Прыкладна а 16. 30 у пятніцу зявілася інфармацыя, што, пратрымаўшы гадзіну і зрабіўшы пільны дагляд асабістых рэчаў, Паўла адпусцілі. Прыцягнула ўвагу мытнікаў паштоўка з выявай Пагоні. З-за гэтага ўвесь багаж праверылі на наяўнасць матэрыялаў экстрэмісцкага кшталту.