Дзевяць спосабаў, як правесцi лета ў Беларусi

Гайд па цікавых падзеях ліпеня і жніўня. Сабралі аскепкі сваіх мараў пра цікавае лета і склалі з іх гайд па цікавых падзеях ліпеня і жніўня. Сёлета ты паспееш і паваланцёрыць, і кіно паглядзець, і музыку паслухаць, і патанчыць як чорт. Чытай наш гайд, каб зарыентавацца, пiша 34mag. net. TheatreHD Праект TheatreHD палюбіўся нам за магчымасць паглядзець спектаклі вядомых ва ўсім свеце тэатраў і опер у якасных запісах і анлайн. Вельмі зручна: можна схадзіць у «Цэнтральны», а пасля з выглядам знаўцы распавядаць пра мастацкія дасягненні Metropolitan Opera.