Ніна Шыдлоўская: «Я зразумела, што адчувалі людзі ў 1937-м»

«Справа патрыетаў» — гэта паўтор той сітуацыі ўжо ў ХХІ стагоддзі. Шмат у чым, дзякуючы гэтай неверагодна мужнай і прыгожай жанчыне патрыеты апынуліся на волі. З Нінай Шыдлоўскай «Новы Час» сустрэўся праз некалькі дзен пасля вызвалення хлопцаў, каб пагаварыць пра тое, навошта яна ўвязалася ў гэту бойку, што яе натхняла, а што бянтэжыла. Пасля таго, як усе патрыеты апынуліся на волі, Наста Дашкевіч напісала на сваей старонцы ў Фэйсбуку: «Усе дома. Усе шчаслівыя. І я ведаю тую, хто шчаслівая болей за ўсіх! Ніна, ты арганізавала людзей, падтрымку, кампанію салідарнасці, перамагаючы слезы свае і блізкіх! Ты дэманстравала неверагодную моц духа, нягледзячы на паўсюдную стому.