Някляеў: Беларуская мова і беларускі Бог - вось што трэба найперш, каб была Беларусь

І менавіта таму найперш беларускай мове і беларускаму Богу не даюць прадыхнуць тыя, хто не хоча, каб Беларусь была. Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў паэт і палітык Уладзімір Някляеў:- Будслаў. Апошні дзень чэрвеня. Свята Маці Божай Будслаўскай. Тысячы людзей са зьнічамі, святая імша, адслужаная па-беларуску. І ўспомнілася, як у чэрвені 1999 года слухаў на плошчы ў Варшаве Папу Яна ПаўлаIІ, і як уразіўся, калі «Ойча наш…» падхапілі разам з ім мільён палякаў, якія былі на плошчы, і прамаўлялі малітву ўсе адным дыхам па-польску, выяўляючы дух нацыі, і як падумалася: «Госпадзі! Ці будзе такое калі-небудзь у нас, ці дачакаюся я малітвы, адным дыхам прамоўленай мільёнам беларусаў па-беларуску?.