Парад як дэманстрацыя чаго?

Падобна на тое, што й «падвышеньне голасу» народ ужо не натхняе. «Парадны» танк, які заваліў ліхтарню на праспэкце Незалежнасьці справакаваў размовы пра мэтазгоднасьць вайсковых парадаў як такіх. Наўпрост сутыкнуліся дзьве сьвядомасьці, мілітарная й грамадзянская. Увогуле дзеля чаго праводзяцца ў Беларусі вайсковыя парады? Напалохаць НАТО альбо «зялёных чалавечкаў» імі не напалохаеш, што толькі даказаў зьбіты слуп. Пэўна і тыя, і тыя ведаюць магчымасьці войска РБ выдатна. Толькі каб пацешыць самалюбства галоўнакамандуючага? Але надта ж дарагая пацеха.