Гімн «Малітва» прагучаў на магілёўскім фэстывалі «Магутны Божа»

Легендарны гімн белруская Адраджэньня выконвалі ўсе удзельнікі фэсту. Першы радок з гімна «Малітва» даў назву фэстывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа». Апошнія гады для заўсёднікаў фэстывалю застаецца інтрыгай, ці прагучыць на гала-канцэрце гэты музычны твор. Сёлета галя-канцэрт заплянаваны на 27 чэрвеня. Музычны твор Натальлі Арсеньневай і Мікалая Равенскага прагучаў на Сьвятой Імшы ў катэдральным касьцёле Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Паны Марыі ў Магілёве. Выканаў яго зводны мужчынскі і жаночы хор касьцёлу. Абодва хары зьбіраюцца разам на адмысловыя ўрачыстасьці.