Што нам рыхтуе сёлетняе «Басовішча»?

Спіс музыкаў канчаткова абвешчаны, да фестывалю застаецца толькі месяц. 28-ы фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2017» пройдзе 14 – 15 ліпеня. Праз «Фэйсбук» арганізатары абвяшчалі музыкаў, якія прыедуць на фестываль. «Сёлета ў Беларускім аб’яднанні студэнтаў, якое арганізуе «Басовішча», змянілася кіраўніцтва, але гэта не азначае, што і да фэсту змяніўся падыход», — расказвае «Радыё Рацыі» Дар’я Вапа з БАСу. — Вельмі натуральная справа, бо не дзіўна, што старэйшыя ўжо хочуць адысці, бо яны ўжо шмат гадоў нешта рабілі і рабілі вельмі добра, таму гэта заслужаны адпачынак.