Скарына — гэта сучасны Джобс і Цукербэрг

Нечаканы погляд на гістарычную ролю славутага беларускага першадрукара. Беларускі першадрукар Францішак Скарына зрабіў кніжнае слова, а празь яго і ўсе веды чалавецтва, даступнымі для ўсіх і кожнага. Наватарству і арыганінальнаму падыходу беларускага асьветніка да кнігадрукаваньня прысьвечаная кніга «Францішак Скарына. Чалавек-легенда» беларускага дасьледчыка Алеся Сушы. Кніга выйшла ў сэрыі «Беларуская дзіцячая энцыкляпэдыя». Сёньня яе прэзэнтавалі на міжнародным сымпозіюме ў Празе — «Францішак Скарына і Прага». Выданьне для дзяцей прадстаўляе беларускага першадрукага як незвычайна наватарскага і адважнага ў свой час інтэлектуала, які імкнуўся да як мага больш эфэктыўнага данясеньня сваіх кніг да шырокага чытача.