Дробная помста буйнога ведамства

Дзеяньнямі такога вялізнага й важкага апарату як МУС кіруе звычайная чалавечая крыўда. Было проста цікава, ці будуць шукаць тую даму, што зьняла й выклала ў інтэрнэт відэа затрыманьня хлопца ў мэтро. Час ішоў, інфармацыі не было, і я грэшным дзелам падумаў, што яе шукаць ня будуць. Што міліцыя зладзіць унутраную праверку й ціха зоймецца прафэсійнай падрыхтоўкай свайго асабовага складу. Бо каб шасьцёра ледзь скруцілі аднаго дзецюка ды яшчэ зь відавочнымі стратамі ў выглядзе зламанага носу аднаго зь міліцыянтаў…Але сьледам прыйшла іншая навіна – пра лідэра вулічных графітыстаў Алега Ларычава, якога затрымалі за графіці, прысьвечанае «Беламу легіёну».