Загуляліся

Чыноўнікі, пачынаючы з самага верху, не «просто зажрались», а ўшчэнт загуляліся, як нецвярозы, пыхлівы і азартны кліент у казіно. Мільёны жыхароў Беларусі ведаюць, што наша нацыянальная ідэя — гэта пабудова прававой дэмакратычнай краіны, у якой заможна, культурна і годна змогуць жыць прадстаўнікі ўсіх палітычных перакананняў, веравызнанняў, нацыянальнасцяў. Але чыноўнікі з такім вызначэннем нязгодныя, яны шукаюць нешта асаблівае. Пошукі аўтарытарным рэжымам нацыянальнай ідэі працягваліся больш чым 20 гадоў. За гэты час праведзены дзясяткі дыскусій, абаронены дысертацыі, выдадзены кнігі, брашуры.