![]()
Нездарма цяпер тысячы людзей пачалі выходзіць на пратэстныя маніфестацыі. Кожны раз, калі чую грозныя ўказілаўкі зверху пра навядзенне «жалезнага парадку», прад вачыма паўстае зарослая травой, нікому не патрэбная чыгунка, саржавелыя рэйкі якой вядуць у нікуды. Такі бясслаўны лёс напаткаў шмат будоўляў на абсягах былога СССР. Гігантаманія, пражэкцёрства і пастаяннае «закручванне гаек», якімі захапляліся кіраўнікі вялікай імперыі, яшчэ сёння, паводле народнага выразу, «вылазяць бокам» практычна ўсім незалежным постсавецкім краінам.