Лары Каброўскі з Чарльстану знайшоў карані ў Каброўцах на Гарадзеншчыне

Калі адбывалася прэзыдэнцкая кампанія, у Чарльстане Каброўскі давялося быць адным з галоўных арганізатараў сустрэчы. У Цэнтры гарадзкога жыцьця ў Горадні адбылася сустрэча з Лары Каброўскім (Larry Kobrovsky) з Чарльстана ў Паўднёвай Караліне (ЗША). Ён юрыст, у сваім горадзе ўзначальвае аддзяленьне Рэспубліканскай партыі, перадае «Радыё Свабода». Сваякі Лары Каброўскага жылі да вайны ў цяперашніх Гарадзенскім і Шчучынскім раёнах. Вёска Каброўцы знаходзілася ў Шчучынскім. Яна сапраўды існуе і яна сталася для яго «містычным месцам», паездка туды зрабіла на яго незабыўнае ўражаньне.