Круцялі

Агідна глядзець, як мацёрыя круцялі прымаюць з рук правіцеля прэстыжныя зямельныя ўчасткі і хаваюцца там ад народа. Каларытнае слова «круцялі» запомнілася мне з маленства. Яно выразна перадае сутнасць паводзін людзей, якія не проста хлусяць, а нахабна выкарыстоўваюць падман для таго, каб пажывіцца за кошт іншых, задаволіць уласныя амбіцыі або сквапнасць. У сучасным жыцці рамантызм, якім спавівалі паняцце «чалавек», раптам знік. На змену яму прыйшлі меркантылізм, культ грошай і раскошы, махлярства, падман. Многія людзі адсоўваюць сумленне ў глухі куток душы і кідаюцца ў зманлівы вір усёдазволенасці.