![]()
Новыя кантэйнэры для разьдзельнага зьбіраньня сьмецьця прапануюць усталяваць у Менску. Бізнэсовец і палітык Зьміцер Кучук лічыць, што людзі будуць больш ахвотна сартаваць сьмецьце, калі займеюць зручныя пляцоўкі і прывабныя кантэйнэры, паведамляе «Радыё Свабода». Бамжы больш сартуюць сьмецьце, чым звычайныя гараджанеЧатырнаццаты год Зьміцер Кучук зьбірае і сартуе другасныя адкіды. Ён узначальвае сьмецьцесартавальную станцыю «Заходняя», а таксама займае пасаду першага намесьніка старшыні беларускай партыі «Зялёных». Учора ў сваім фэйсбуку ён апублікаваў ілюстрацыі кантэйнэраў для разьдзельнага зьбіраньня сьмецьця.