Дзень «стыдобы й пазорышча»

На пляцы Перамогі ганаровая варта, дэкарацыі, гукі бравурных маршаў, аграменныя экраны. Па праспэкце, як і ўсе апошнія гады, ідуць падрыхтаваныя й пашыхтаваныя шэсьці зь людзей адміністрацыі, бээрэсэмаўцаў, афіцыйных прафсаюзаў. На чале — калёна з фэйкавымі вэтэранамі. На выездах са сталіцы — калёны аўто, якія прагнуць як найхутчэй выбрацца з гэтага «победобесия» на дачы, вёскі, прыроду. Сьвята Перамогі катастрафічна губляе адэкватнасьць і шчырасьць. Прэзыдэнт у сваёй сьвяточнай прамове разам зь дзяжурнымі словамі пра тое, што «дзяды адстаялі», аўтаматам пераключаецца на тое, што яго сапраўды цікавіць і хвалюе.