![]()
Актывiсты зладзілі суботнік у вёсцы Суботнікі на сядзібе палiтыка. Сябры Партыі БНФ ды Таварыства беларускай мовы з Ліды і Бярозаўкі зладзілі суботнік у вёсцы Суботнікі Івейскага раёна на сядзібе Зянона Пазьняка, паведамляе «Радыё Рацыя». Актывісты ўпарадкавалі сад ля дома, дзе нарадзіўся і вырас беларускі палітык, выразалі старыя яблыні ды кустоўе па перыметры пляца, падрэзалі ды пафарбавалі дрэвы, падраматавалі страху ў хляве, пабялілі фундамент хаты, пафарбавалі студню і крыж. Замест зрэзаных яблынь пасадзілі новае дрэўца.