Адам Глобус: Трэба жыць ня толькі для сябе, але і для некага

Знакаміты беларускі пісьменьнік і мастак распавёў пра малавядомыя бакі свайго жыцця. Журналіст «Радыё Свабода» Ян Максімюк паразмаўляў з мастаком і пісьменьнікам Адамам Глобусам. - Я табе прапаную паразмаўляць пра лягчэйшыя і больш прыватныя тэмы — прыкладам: што табе дае радасьць і задавальненьне ў жыцьці, а што не. Ты згодны?- Канешне, згодны. - Калі я кажу пра задавальненьне і радасьць, дык я тут маю на ўвазе перш за ўсё тое, ці любіш ты смачна паесьці і папіць добрага віна, а ня тое, ці любіш ты пісаць шэдэўры па-беларуску і падтрымліваць беларускую мову.