«Падарожжа дылетанта» да дзівоснага касцёла

У новым выпуску Юрый Жыгамонт наведаў вёску Белагруда. У новым выпуску «Падарожжаў дылетанта» — вёска Белагруда і яе дзівосны касцёл, вышыня якога дасягае 76 метраў. Менавіта там знаходзіцца цудатворны абраз Маці Божай Балеснай, пiша novychas. by. Новы выпуск Падарожжаў далетанта завітаў у адзін з самых прыгожых касцёлаў Беларусі. У сваім новым падарожжы Юрый Жыгамонт наведаў вёску Белагруда, што знаходзіцца ў Лідскім раёне. У гэтым выпуску самы вядомы дылетант Беларусі раскажа цікавую гісторыю гэтага месца, першае паселішча на тэрыторыі якога было заснавана яшчэ ў каменным веку.