![]()
Гарадзенскія рыма-каталіцкія іерархі звярнуліся з велікодным віншаваннем. Сёлета праваслаўныя, каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты адзначаюць Вялікдзень адначасова. Апошні раз гэтая царкоўная дата супадала ў прадстаўнікоў усіх хрысціянскіх канфесій у 2010 годзе, перадае «Радыё Рацыя». З велікодным віншаваннем звяртаюцца гарадзенскія рыма-каталіцкія іерархі. Ардынарый Гарадзенскай дыяцэзіі, яго эксцэленцыя біскуп Аляксандар Кашкевіч у сваім звароце да людзей нагадвае пра тое, што Уваскрэсенне Хрыстовае паказала праўду нашага жыцця і бязмежную любоў Хрыста да чалавека.