Арцыбіскуп Габар Пінтэр: Беларусь павінна адкрыцца на велікодную надзею

Віншаванне на Вялікдзень Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра. Дарагія браты і сёстры ў Беларусі,

Хрыстус, наша надзея, уваскрос; і няма ні ў кім іншым збаўлення (пар. Дз 4, 12). Гэтымі словамі з кнігі Дзеяў Апосталаў усіх вас ад шчырага сэрца віншую са святам Уваскрасення Пана. 

Уваскрасенне Езуса становіцца для кожнага з нас крыніцай аздараўлення, надзеі і суцяшэння. Лек ад смерці сапраўды існуе. Хрыстус з’яўляецца дрэвам жыцця, якое зноў становіцца дасягальным для нас. 
Калі трымаемся Яго, то знаходзімся ў жыцці.