Ад Рагнеды да Касцюшкі: У Брэсце прэзентавалі кнігу Уладзіміра Арлова

У Брэсце адбылася прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі». Поспех кнігі аўтары тлумачаць так: «Усё больш нашых суайчыннікаў хочуць мець сваю Айчыну», піша vb. by. 11 красавіка былі абвешчаны дзве аўтограф-сесіі з удзелам пісьменніка Уладзіміра Арлова і мастака, ураджэнца Брэста Паўла Татарнікава. Першая адбылася ў БрДУ імя Пушкіна, а другая ўвечары на вул. Дзяржынскага, 50, пры арганізацыйнай падтрымцы кіраўнікоў праекта «Мова нанова». Суразмоўнікамі былі студэнты і выкладчыкі універсітэта, аматары гісторыі, прадстаўнікі інтэлігенцыі.