![]()
Мітрапаліт звярнуўся да вернікаў з нагоды свята. Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага на Вялікдзень 2017 апублікавала «Радыё Рацыя». «Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос!Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры, людзі добрай волі, жыхары Беларусі!1. Сардэчна вітаю і віншую ўсіх вас гэтым пасхальным воклічам з радасным і збаўчым святам Уваскрасення Хрыста, калі нашы сэрцы і думкі зачараваны перамогай Езуса над грахом, смерцю і злым духам. Евангелле распавядае, як на трэці дзень пасля смерці Езуса жанчыны міраносіцы накіраваліся да Яго магілы, каб паводле габрэйскага звычаю намасціць Яго цела пахучымі алеямі.