20 фактаў пра Цішку Гартнага

11 красавіка — дзень памяці Зьмітра Жылуновіча, пісьменьніка, выдаўца, кіраўніка першага беларускага савецкага ўраду. Ён быў закатаваны ў засьценках НКВД і загінуў 11 красавіка 1937 году ў магілёўскай псыхіятрычнай лякарні, перадае «Свабода». Анатоль Сідарэвіч пісаў: «. . . Мы памятаем, што ён быў у шэрагу першых. Мы ведаем, што ў сілу сваіх здольнасьцяў ён паслужыў беларушчыне. Ён быў пралетар? Але ён заслужаны перад Беларусьсю пралетар. Ён быў камуністам? Але ніхто ня будзе аспрэчваць, што перш ён быў беларусам». 1. Маці злавалася, што яе сын — сябар РСДРП«Каб які неўдаль быў.