![]()
Айчынная гісторыя павінна быць не толькі ў галаве, але і ў крыві, у кожнай клетачцы. Апошнія падзеі ў Беларусі высвечваюць не толькі палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы, якія трэба тэрмінова рашаць з’яднанай народнай грамадой. З няменшай адказнасцю мы павінны паставіцца да лёсу роднай мовы і спрадвечных нашых сімвалаў, да ўмацавання нацыянальнага духу. Мне добра помніцца восень 1991 года. 19 верасня пазачарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла новую назву краіны — Рэспубліка Беларусь — і зацвердзіла ў якасці дзяржаўных сімвалаў герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг.