![]()
Пісьменьніцы, журналістцы, стыпэндыятцы фонду Магдалены Радзівіл Дар’і Ліс неабходны новы інвалідны вазок. Даша жыве ў Залесьсі на Смаргоншчыне, больш за 20 гадоў яна абмежаваная ў перасоўваньні і кантактах са зьнешнім сьветам. На плятформе talaka. by cябры дзяўчыны арганізавалі збор сродкаў на сучасны нямецкі электравазок з вэртыкалізатарам, які забясьпечыць Дашы зручнасьць ды мабільнасьць, дасьць свабоду творчасьці. Інфармацыйным суправаджэньнем праекту займаецца паэтка, перакладчыца Марыйка Мартысевіч. Вызначаныя канкрэтныя этапы кампаніі: ад збору грошай да пералёту ў Брэмэн для «прымеркі» вазка, паведамляе «Радыё Свабода».
Темы:
вазок для лізы