Як ствараюць прафесійнае меню беларускай кухні

Традыцыйныя стравы атрымліваюць новае жыццё для турыстаў і гасцей аграсядзібаў. Budzma. by сталі сведкамі неверагоднага працэсу. Бульба заняла месца рэпыГаршчочак з калдунамі графа Тышкевіча проста з жароўні трапляе… у аб’ектыў фотаапарата! Пакуль ежа скварчыць, дыміцца і раздае смачны водар, яе неабходна сфатаграфаваць. Прамарудзіш хоць пару хвілін – эфектнасць здымка будзе ўжо не тая. У загарадным клубе “Тэраскі” творчы кулінарны працэс адбываецца ўжо чацвёрты раз. У выніку мае атрымацца паўнавартаснае беларускае меню: ад сняданку да дэсерту.