Алег Хаменка: Свабода дарагога вартая

4 красавіка 50-гадовы юбілей адзначае адзін з самых пазнавальных і папулярных беларускіх музыкаў. Зрэшты, нагода для сьвяткаваньня двайная — спаўняецца 25 гадоў праекту, які запатрабаваны гэтак жа, як і чвэрць стагодзьдзя таму. Гаворка, натуральна, пра фольк-мадэрновы гурт «Палац». Павіншаваць мэтра і ягоных сяброў можна падчас справаздачнага канцэрту ў менскім рэстаране-бровары «Сябры». «Палац» стаў трамплінам шмат для якіх музыкаў, якія ў ім пачыналі. Гурт утвораны ў 1992 годзе на базе аматарскай каманды «Палац кукурузных палачак» (у ёй гралі выпускнікі і студэнты Інстытуту культуры, а рэпэртуар адпавядаў запатрабаваньням вясельных дыскатэк).