Вядомыя і малавядомыя факты з гісторыіі гурта «Палац»

Прайшло ўжо 25 гадоў, як слухачы ўпершыню пазнаёміліся з «Палацам», упадабалі яго экспрэсіўныя апрацоўкі фальклору і іх сучаснае гучанне. Віншаванні гурт зможа прыняць на юбілейным сольным канцэрце 4 красавіка, які адбудзецца ў рэстаране-бровары «Сябры». Музыканты «Палаца» ўсе гады радавалі слухачоў новымі песнямі, альбомамі, відэакліпамі, а слухачы дзівіліся энергіі лідара гурта Алега Хаменкі, які выступаў як кампазітар, аранжыроўшчык, спявак, тэлевядучы… Нават цяпер, калі Алег Хаменка адзначае сваё пяцідзесяцігоддзе, ягоныя творчыя планы звязаны з гуртом «Палац».