Тут даўно не тутэйшыя

31 сакавіка павінны выйсці на волю дваццаць сем фігуратаў па сфабрыкаванай «справе баевікоў». Ім няма чаго прадявіць. І што?. . Замест вызвалення ні ў чым не вінаватых людзей грамадству прадяўляюць яшчэ аднаго, 28-га «баевіка». І хто ж ён ёсць - чарговы «баявік», «тэрарыст»? Як і папярэднія «баевікі» - беларускі інтэлектуал. Гісторык. Навуковец. Гэта не выпадковасць. Не памылка. Гэта спроба гэбістаў з энкавэдыстамі, якія ненавідзяць Беларусь, стварыць жупел «нацыянал-тэрарыстычнай» беларускай арганізацыі. Нешта кшталту прыдуманага іхнімі папярэднікамі («гераічнымі» справамі якіх яны ганарацца!) «Саюза вызвалення Беларусі», праз абвінавачванне ў дачыненні да якога былі расстраляныя амаль усе выбітныя пісьменнікі, навукоўцы, музыкі, мастакі, змушыны быў узрэзаць сябе нажом, зрабіць сабе харакіры Янка Купала.