Псыхіятра для міліцыянта!

Трэба на дзяржаўным узроўні праводзіць псыхатэрапію. Замест людзей, даруйце, «экскрэмэнты»? Ня можа не занепакоіць паведамленьне пра міліцыянта, які называў у Менску затрыманых людзей «кавалкамі гэ». Ці ў нармальнага чалавека, тым больш публічна, можа такое ўзьнікнуць жаданьне? Тым больш «пры выкананьні»? Ня можа. Аб чым сьведчыць наш выпадак? Магчыма, ён сьведчыць аб псыхалягічнай траўме міліцыянта. Ня выключана, яго нехта так мог называць, скажам, у вучэбцы. А можа, чалавеку перашкаджае жыць думка аб наяўнасьці ўнутры гэткай непрывабнай субстанцыі.