Вячаслаў Глеб: «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг - нашы адвечныя сымбалі

Форвард менскіх «Крумкачоў» - пра гістарычную праўду і моўны вакуўм. 1 красавіка стартуе чарговы чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Каманды завяршаюць перадсэзонныя зборы, вызначаюцца са складамі і гульнявой стратэгіяй, ладзяць сустрэчы з заўзятарамі. Што за сюрпрызы рыхтуе элітны дывізіён аматарам футболу? Якія калектывы складуць рэальную канкурэнцыю барысаўскаму БАТЭ? Хто трапіць у цэнтар увагі журналістаў і грамадзкасьці? Ці працягнецца працэс беларусізацыі футбольнай гаспадаркі? Перад пачаткам першынства «Радыё Свабода» пагутарыла з форвардам менскіх «Крумкачоў» Вячаславам Глебам.