![]()
Незалежнасць Беларусі здабытая крывёю нашых герояў. Падарожжа ў вёску Плябань, дзе захаваўся сапраўдны пантэон загінулым змагарам за незалежнасць Бацькаўшчыны, зладзілі аматары беларускай гісторыі, піша «Новы Час». На краўндфандынгавай платформе talaka. by быў абвешчаны збор сродкаў для выпуску ўнікальнай кнігі доктара гістарычных навук Віктара Шведа, прысвечанай паўстанню ў Беларусі 1863 года. Падарожжа ў вёску Плябань — падзяка тым, хто ахвяраваў на яе свае сродкі. Патрыятычная моладзь усклала кветкі да помніка на магіле паўстанцаў, што знаходзіцца на ўзгорку плябанскіх могільнікаў, запаліла памятныя знічы.