Уладзімер Някляеў: Яшчэ крыху - і ўсё павернецца ў той бок, які трэба

Палiтык пракамэнтаваў вызваленьне Мікалая Статкевіча зь СІЗА КДБ і ягоныя заявы. Пра гэта Уладзімер Някляеў паведаміў «Радыё Свабода». — Усё, што зрабіў рэжым на сьвяткаваньне 25 сакавіка, — гэта найгоршае, што ён мог зрабіць. І ў апошнюю чаргу гэта тычыцца Мікалая Статкевіча, Уладзімера Някляева. Найперш гэта тычыцца тых людзей, якія не зьяўляюцца актывістамі дэмакратычнай апазыцыі, якія наагул да апошняга часу ня мелі ніякага дачыненьня да палітыкі. І менавіта на іх быў акцэнтаваны гэты брутальны напад, каб найперш іх запалохаць, а празь іх запалохаць тых людзей, якія гатовыя далучыцца да актыўнай барацьбы з рэжымам.