Лявон Вольскі: «Скончылася шоў, але мы выстаім і вернем сваю краіну!»

Пад уражаньнем ад падзеяў 25 і 26 сакавіка Лявон Вольскі прэзэнтуе відэа на песьню «Скончылася шоў». Туды ўвайшлі кадры з гвалтоўнага разгону мірнага мітынгу на Дзень Волі ў Менску, паведамляе Tuzin. fm. Песьня «Скончылася шоў» запісаная год таму, калі ў Беларусі загаварылі пра лібэралізацыю і адлігу. Яна ўвайшла ў альбом «Псыхасаматыка». На жаль, яна сапраўды аказалася прароцкай пасьля сакавіцкіх падзеяў у Беларусі. Улады ўжылі жорсткія рэпрэсіі ў дачыненьні да ўдзельнікаў сацыяльных акцый у Курапатах і супраць дэкрэту №3, а таксама да журналістаў і назіральнікаў, у тым ліку замежных (у сьпісе праваабаронцаў 383 затрыманых).