Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч моліцца за затрыманых у Дзень Волі і за іх вяртанне домоў

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч — старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі — зрабіў заяву адносна падзей 25-26 сакавіка ў краіне. 

- Знаходзячыся ў аэрапорце Франкфурта, па дарозе са Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусь, з вялікай занепакоенасцю я ўспрыняў сітуацыю, якая ўзнікла у Мінску і іншых гарадах падчас учарашніх і сённяшніх падзей. 

Недахоп часу не дазваляе цалкам асэнсаваць становішча, якое ўзнікла, але яно нагадвае пра складанасць выклікаў, якія сёння паўсталі перад нашай Бацькаўшчынай. Гісторыя беларускага народа сведчыць аб тым, што ён заўсёды вылучаўся сваёй разважлівасцю і знаходзіў мірныя шляхі для вырашэння ўзнікаючых праблем.