![]()
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла павіншавала беларусаў 99-й гадавінай незалежнасьці БНР. Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларускага народа напярэдадні гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Тэкст звароту зьмешчаны на сайце Рады БНР. «У гэты дзень, 25 сакавіка 1918 г. , пасьля доўгай няволі, калі вонкавы сьвет забыўся пра нашае існаваньне, народ наш заявіў, што хоча жыць у сваёй незалежнай дзяржаве, — гаворыцца ў звароце. — Давялося чакаць яшчэ больш як сем дзесяцігодзьдзяў, пакуль Беларусь сталася ўсімі прызнанай дзяржавай, але калі б не было ў сакавіку 1918 году людзей, якія моцна верылі ў сваё права быць вольнымі на сваёй зямлі, — не здабылі б мы ў жніўні 1991-га сваёй дзяржавы».