Беларускія пісьменнікі віншуюць з Днём Волі

Сакратарыят Саюза беларускіх пісьменнікаў павіншаваў беларусаў з Днём Волі. Саюза беларускіх пісьменнікаў павiншаваў беларусаў з Днём Волі, пiша novychas. by. «25 сакавіка 1918 года ў Мінску ІІІ Устаўной граматай была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Бацькі беларускай дзяржаўнасці, публіцысты і літаратары пакалення «Нашай Нівы», нягледзячы на нестабільнае становішча звонку і няпэўную будучыню, праявілі палітычную мужнасць і гэтым паказалі прыклад сваім наступнікам. Ва ўмовах неспрыяльнай, часта несамастойнай палітыкі БССР, грамадскія дзеячы абядналіся на культурніцкай глебе, дзякуючы чаму зявіліся Акадэмія Навук і Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт, сотні новых кніг і перыядычных выданняў, выраслі новыя пакаленні людзей, улюбёных у беларускую справу.