![]()
Вольга Назарава пра біятлён і беларускую адаптацыю. Апошнім этапам Кубку сьвету ў нарвэскім Халменколене завяршаюць чарговы сэзон лепшыя біятляністы плянэты. Пры любым раскладзе для біятляністаў зь Беларусі вынік нашмат лепшы, чым год таму: калі летась не здабылі ніводнага мэдаля, то сёлета ў агульнай скарбонцы іх мінімум чатыры. У актыве Дар’і Домрачавай, якая вярнулася на трасу празь некалькі месяцаў пасьля нараджэньня дачкі, срэбра чэмпіянату сьвету, яна ж заняла трэцяе месца на перадапошнім кубкавым этапе ў фінскім Канціялахці.